аннотация
У кнізе апавядаецца пра незабыўнае велападарожжа з Менску ў Афіны і назад, а таксама пра каханьне, якое натхніла на гэтае вар'яцтва.
Твор напісаны «тарашкевіцай», але акрамя беларускай мовы, чытач сустрэне розныя іншыя мовы, якія сустракаліся аўтару па яго маршруце.
Усе падзеі і імёны сапраўдныя.
Раварыстам і аматарам прыгод для прачытання рэкамендуецца.