аннотация
Кніга паўстала як краязнаўчыя артыкулы аб цудоўным мястэчку з цікавай старажытнай гісторыяй, амаль невядомай яго жыхарам.
Забытыя і напаўзабытыя падзеі, зьвязаныя з мястэчкам Луна-Воля, складаюць зьмест кнігі. Але не толькі яны. Бо тое, што адбываецца на нашых вачах, праз некаторы час становіцца гісторыяй, якая не толькі мае ўласьцівасьць забывацца, але якую вельмі часта стараюцца зьмяніць. Таму гісторыю варта фіксаваць сучасьнікамі і сьведкамі падзей