Антось Уласенка нарадзіўся ў Рунічных кантонах ля Порт-Мару на плянэце Марун у зорнай скупнасьці Алястару. Гадаваўся лясным народам у полых пагорках Чароўнага краю па-за межамі ведамых нам палёў. Вучыўся чарнакніству й ведаўству ў Авіктэса — наймудрэйшага чараўніка Пасэйдонісу і ў Халькеля — Архімага школы на востраве Роўк. Служыў у першай дывізіі Мабільнае пяхоты на касьмічным карвэце «Роджэр Янг» Тэранскае Фэдэрацыі. Жыве на ўсход ад Сонца й на захад ад Месяцу ды змагаецца з энтрапіяй.