Д-р Пітэр Кваснеўскі (нар. 1971) — амерыканскі філосаф, кампазітар, публіцыст. Навуковую ступень у галіне філасофіі атрымаў у Каталіцкім універсітэце Амерыкі. У 1998–2006 гг. выкладаў філасофію ў Міжнародным тэалагічным інстытуце (Аўстрыя). У 2006 г. стаў адным з заснавальнікаў Каталіцкага каледжа Ваёмінга (ЗША), дзе выкладаў тэалогію, філасофію, музыку і гісторыю мастацтва. У дадзены час працуе як незалежны даследчык, рэдактар, выдавец і лектар.